26 красавiка 2024, Пятніца, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі засталося жыць «Беларуськалію»?

10
Колькі засталося жыць «Беларуськалію»?

Работнікаў прадпрыемства адпраўляюць у прастоі.

Беларускае аб'яднанне рабочых паведамляе, што сітуацыя на «Беларуськаліі» становіцца ўсё больш крытычнай.

1-я рудаўправа па суботах і нядзелях спыняецца, а работнікаў адпраўляюць на пяць дзён у прастой з захаваннем 2/3 заробку.

Такая ж сітуацыя назіраецца і на іншых рудаўправах.

Нягледзячы на ўсялякія заявы кіраўніцтва аб захаванні ўзроўню заробкаў, у сувязі са сталымі прастоямі, санкцыямі і праблемамі ў збыце прадукцыі, работнікі недаатрымліваюць рознага кшталту даплаты, што прыводзіць да значнага падзення даходаў работнікаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках