26 красавiка 2024, Пятніца, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна: Для мяне Мікалай Аўтуховіч - герой

3
Наталля Радзіна: Для мяне Мікалай Аўтуховіч - герой
Наталля Радзіна

За ягонае жыццё і свабоду трэба змагацца.

Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна выказала салідарнасць з беларускім патрыётам і палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам, суд над якім пачаўся ў Горадні 18 траўня:

- Ведаеце, калі становіцца зусім дрэнна? Калі мы пачынаем думаць ва ўмовах бязмежных рэпрэсій, што нехта сам нарваўся, сам вінаваты і «ўжо сапраўды экстрэміст», таму не можа нават атрымаць статусу палітвязня. Гэта значыць, што мы пачынаем падладжвацца пад логіку злачынца, думаць яго катэгорыямі.

Мікалай Аўтуховіч - не экстрэміст, ён патрыёт сваёй краіны з вялікім неабыякавым сэрцам, які спрабаваў зрабіць усё магчымае, каб змяніць сітуацыю, ён змагаўся як мог і з усіх сіл, каб абараніць людзей у Беларусі. Таму для мяне ён герой і, вядома, палітычны вязень, за жыццё і свабоду якога трэба зараз змагацца нам.

Нагадаем, рэжым Лукашэнкі абвінавачвае Мікалая Аўтуховіча паводле 12 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, шэсць з іх - за нібыта «асабліва цяжкія злачынствы». Па адным з артыкулаў Аўтуховічу пагражае расстрэл ці пажыццёвае зняволенне.

Таксама паводле «справы Аўтуховіча» праходзяць яшчэ 11 чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках