26 красавiка 2024, Пятніца, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўкраінскім порце затрымалі беларускія ўгнаенні

12
Ва ўкраінскім порце затрымалі беларускія ўгнаенні

Кошт канфіскаванага складае амаль $20 млн.

У Мікалаеўскай вобласці работнікі Дзяржбюро расследаванняў на тэрыторыі марскога порта выявілі і арыштавалі 188 вагонаў з мінеральнымі ўгнаеннямі, якія належаць беларускай кампаніі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ДБР

77 тысяч тон тавару належалі беларускай холдынгавай кампаніі «Беларуськалій». Кошт маёмасці разам з беларускімі вагонамі складаў амаль $20 млн (больш за 700 млн грн).

65 тысяч тон угнаенняў ужо паспелі перагрузіць на ўкраінскія судны, якія павінны былі пераправіць тавар за мяжу.

Следчыя ДБР арыштавалі ўсю маёмасць у межах крымінальнай справы аб злоўжыванні службовых асобаў Мікалаеўскай мытні, якія дапамаглі незаконнаму перамяшчэнню санкцыйных тавараў праз мытню.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках