26 красавiка 2024, Пятніца, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што расейскія марадзёры кралі ва Украіне

10
Што расейскія марадзёры кралі ва Украіне

За тры месяцы ўварвання акупанты адправілі ў расейскія гарады 58 тон пасылак.

Расейскае выданне «Медиазона» апублікавала расследаванне аб тым, што і куды адпраўлялі расейскія вайскоўцы з аддзяленняў кур'ерскай службы СДЭК у гарадах, якія знаходзяцца побач з мяжой Украіны.

Выданне адсачыла шлях пасылак з 13 гарадоў у РФ і Беларусі, а таксама акупаванага Крыма (Джанкой і Армянск) і склала «самую поўную мапу марадзёраў». «Медиазона» выявіла, што пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання пачаўся анамальны рост адпраўленняў, а таксама «незвычайную сувязь» паміж гарадамі.

Апошняе, падкрэсліваюць журналісты, пацвярджае павальнае марадзёрства расейцаў ва Украіне.

Так, паводле звестак Медиазоны», за тры месяцы ўварвання акупанты адправілі ў расейскія гарады 58 тон пасылак.

У адной з пасылак быў беспілотнік «Арлан», які войска РФ выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны. БПЛА адпраўляў з Валуек (Белгарадская вобласць) 29 красавіка афіцэр, прасачыць атрыманне пасылкі ў пункце прызначэння журналістам не ўдалося. Але момант адпраўкі зафіксаваны на відэа камерай назірання ў аддзяленні, СМІ апублікавала гэты эпізод і яшчэ некалькі абраных момантаў з запісу ў аддзяленні Валуек.

Выпадак з «Арланам» сведчыць аб тым, што расейскія вайскоўцы рабуюць не толькі ўкраінцаў, але і сваё ж войска, мяркуюць журналісты. Акрамя беспілотніка, камера зафіксавала, што расейскія жаўнеры адпраўлялі, сярод іншага, красоўкі, шыны, мікрафон, тэлевізар, каўбасы і кансервы, гітару, а таксама намёт.

Журналісты звярнулі ўвагу, што ў горад Юрга, дзе знаходзяцца тры буйныя воінскія часткі, з лютага да траўня было адпраўлена 5764 кг грузаў (219 пасылак). Паводле звестак дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксея Арэстовіча, сярод брыгад, якія стаялі пад Кіевам, была 74-я мотастралковая брыгада з Юргі. Таксама «падазроныя» пасылкі расейскія акупанты адпраўлялі ў Чабаркуль, дзе размяшчаюцца два танкавыя палкі, і іншыя гарады - месцы дыслакацыі войскаў РФ.

Назад з гэтых гарадоў у прымежныя адправілі па некалькі дзясяткаў кілаграмаў пасылак. Гэта даводзіць адсутнасць устойлівых сацыяльных сувязей паміж прыгранічнымі і сібірскімі гарадамі, падкрэсліваюць журналісты.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках