26 красавiка 2024, Пятніца, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомую беларускую візажыстку Вольгу Томіну прысудзілі да двух гадоў калоніі

11
Вядомую беларускую візажыстку Вольгу Томіну прысудзілі да двух гадоў калоніі
ВОЛЬГА ТОМІНА

У палітзняволенай трое непаўналетніх дзяцей.

Прысуд вынесла суддзя Ленінскага суда Менска Юлія Шут. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Вядомую беларускую візажыстку Вольгу Томіну затрымалі 9 сакавіка ў межах крымінальнай справы паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх»). У яе тэлефоне сілавікі знайшлі фота і відэа з мірных акцый пратэсту ў Менску ў 2020 годзе. «Пакаяльнае відэа» з ёй з'явілася на праўладных тэлеграм-каналах.

26 траўня суд Ленінскага раёна Менска прысудзіў Вольгу Томіну да 2 гадоў калоніі.

Вольга мае траіх непаўналетніх дзяцей. У Instagram на яе падпісаныя больш за паўмільёна чалавек.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках