26 красавiка 2024, Пятніца, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перамясціла пускавыя ўстаноўкі «Іскандэр» у Лунінец Берасцейскай вобласці

12
Расея перамясціла пускавыя ўстаноўкі «Іскандэр» у Лунінец Берасцейскай вобласці

У Генштабе Украіны не выключаюць, што іх выкарыстоўваюць для абстрэлу вайсковых аб'ектаў і інфраструктуры ў заходнім рэгіёне краіны.

Расейскія акупанты перамяшчаюць пускавыя ўстаноўкі крылатых ракет «Іскандэр» у пад Лунінец у Берасцейскай вобласці Беларусі.

Пра гэта падчас брыфінгу сказаў намеснік начальніка Галоўнай аператыўнай управы Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Аляксей Громаў, піша УНИАН.

Ён адзначыў, што ў Валынскім і Палескім аперацыйных раёнах прыкмет фармавання наступальных груповак ворага не было знойдзена.

«У той жа час (вораг - рэд.) ажыццяўляе перамяшчэнне пускавых установак аператыўна-тактычных крылатых ракет «Іскандэр» пад Лунінец у Берасцейскай вобласці. Не выключаецца іх прыцягненне да паражэння вайсковых аб'ектаў і інфраструктуры ў заходнім рэгіёне нашай краіны», - падкрэсліў Громаў.

Акрамя таго, намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр у адказе на пытанне аб вучэннях, якія будуць праходзіць у Беларусі да канца траўня, і магчымай небяспекі для Украіны ў сувязі з гэтым, адзначыла, што Расея ўжо і так выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі для вядзення агрэсіўных дзеянняў супраць Украіны.

«Мы з вамі бачылі, як Расея выкарыстоўвае падставу вучэнняў для таго, каб ажыццяўляць насамрэч эскалацыю і ўварванне на тэрыторыю іншай дзяржавы. І безумоўна, вучэнні - гэта адзін са спосабаў падтрымліваць баяздольнасць войскаў, але фармальна дэманстраваць гэта як навучанне. Таму пагроза і выкарыстання тэрыторыі Беларусі, і нанясення ўдараў з гэтай тэрыторыі застаецца. Таксама як і застаецца пагроза выкарыстання Прыднястроўскага рэгіёну Малдовы», - падкрэсліла Маляр.

Раней паведамлялася, што ў канцы траўня на палігонах у 5 абласцях Беларусі праводзяць «вайсковыя вучэнні», у рамках якіх прадугледжаная «раскансервацыя» ўзбраення і тэхнікі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках