26 красавiка 2024, Пятніца, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У вёсцы пад Браславам падлетак выратаваў траіх дзяцей ад пажару

1
У вёсцы пад Браславам падлетак выратаваў траіх дзяцей ад пажару

Ён праходзіў каля дома і пачуў крыкі малых.

Вечарам у аўторак, 3 траўня, у вёсцы Богіна Браслаўскага раёна з-за свавольства дзяцей адбыўся пажар. Малых выратаваў падлетак, які праходзіў міма, паведамляе прэс-служба МНС.

Сігнал аб пажары паступіў ратавальнікам а 20.07, калі яны прыехалі, з вокнаў кватэры на другім паверсе валіў дым, жыхары былі ўжо эвакуаваныя.

Як высветлілася пасля, у кватэры жыве маці з шасцю дзецьмі. Жанчына тым вечарам паехала ў Відзы па лекі для малодшага, пакінуўшы пяцярых дзяцей дома адных.

Старэйшыя хлопцы, дзевяці і сямі гадоў, пайшлі ў двор па дровы, каб распаліць кацёл. У гэты час іхні трохгадовы брат падпаліў смецце на падлозе кацельні, пачаўся пажар. Убачыўшы гэта, старэйшыя пабеглі на двор клікаць на дапамогу.

Іх крыкі пачуў студэнт Відзаўскага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Ён забег у кватэру, загарнуў немаўля ў коўдру і ўзяў яго на рукі, а яшчэ дваіх дзяцей - трох і двух гадоў - правёў да выхаду.

У выніку ніхто не пацярпеў, у кватэры закураныя сцены.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках