23 жнiўня 2026, Нядзеля, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Беларусі праслухоўвае размовы дыпламатаў з Кітая і Узбекістана

6
МУС Беларусі праслухоўвае размовы дыпламатаў з Кітая і Узбекістана

Хакеры апублікавалі аўдыёзапіс.

Хакерская група "Кібэр-партызаны" сцвярджае, што атрымала ў сваё распараджэнне запісы праслухоўвання дыпламатаў пасольстваў Кітая і Узбекістана ў Менску, якое вёў Дэпартамент забеспячэння аперацыйна-вышуковай дзейнасці (ДЗАВД) МУС Беларусі. У якасці доваду апублікаваныя аўдыёзапісы размоў.

Раней гэтая ж хакерская група апублікавала тэлефонныя размовы супрацоўнікаў пасольства Расеі ў Менску. Ананімы сцвярджалі, што маюць запіс праслухоўвання тэлефонных размоў дыпламатаў іншых краін.

«Пасля ўзлому засакрэчаных сэрвераў ДЗАВД МУС РБ мы высветлілі, што ў Беларусі патрапілі на запіс нават супрацоўнікі замежных амбасад і консульстваў. Цікава, як гэта адпавядае Венскай канвенцыі аб дыпламатычных стасунках 1961 года? - гаварылася ў суправаджальным паведамленні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках