Палітолаг раскрыў неагучаны план кіраўніцтва Украіны
3- 23.08.2026, 16:31
- 1,984
Ён хутка будзе рэалізаваны.
Украіна паставіла перад Сіламі абароны мэту, якую ўслых ніхто не агучвае, але становіцца відавочна, што ўкраінцы збіраюцца знішчыць Расію, такое меркаванне выказаў украінскі палітолаг Тарас Загародні.
Яшчэ крыху, і задача будзе выкананая, бо гэта запусціць працэс распаду РФ на фоне абвалу эканомікі, піша dialog.ua.
«Фактычна адбываецца наступнае: Германія і ЗША спрабуюць выратаваць Расію, таму што ўкраінская дзяржаўная ўлада ўзяла курс на ліквідацыю Расіі. Ідуць маштабныя ўдары па Расіі. У іх там засталося 30% вытворчых магутнасцяў па вырабе паліва. Калі будзе знішчана яшчэ 30%, то краіна проста спыніцца і пачнецца абвал Расіі», — сказаў Загародні.