23 жнiўня 2026, Нядзеля, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лідзе «патоп» на дарогах

2
У Лідзе «патоп» на дарогах

Каналізацыя зноў не вытрымала залевы.

Раніцай у аўторак, 21 чэрвеня, у Лідзе на праезнай частцы каля будынка ДАІ на вуліцы Чырвонаармейскай утварылася цэлае «возера». Віной таму моцная залева і не надта добра дзейная каналізацыя, паведамляюць тутэйшыя жыхары.

«У гэтым месцы нізіна, і вадасцёкавая каналізацыя не дае рады. Гэта ўжо не першы выпадак, калі гэтае месца залівае вадой, і рух аўтамабіляў становіцца немагчымым», - тлумачаць лідчукі.

Сапраўды, летась у гэтым месцы таксама быў сур'ёзны «патоп». Тады мясцовыя ўлады казалі, што заняліся праверкай каналізацыі і распрацавалі праект стварэння ля будынка ДАІ акумуляцыйнага рэзэрвуара, у які будуць збірацца сцёкі пры рэкордным выпадзенні ападкаў, з абсталяваннем ачышчальных збудаванняў. Аднак пакуль што сітуацыя не змянілася.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках