Моцны вецер у Менску паваліў дрэвы
4- 21.06.2022, 20:10
- 6,816
Паваленыя мінімум пяць дрэў.
Раніцай 21 чэрвеня моцны вецер паваліў у Менску некалькі дрэў. У каментарыі агенцтву "Минск-Новости" кіраўніца службы добраўпарадкавання і ўтрымання аб'ектаў зялёнай гаспадаркі УП "Мінскзелянбуд" Кацярына Кароткіна сказала, што азеляняльнікі знайшлі пяць паваленых дрэў на тэрыторыях, за якія яны адказваюць.
Адное з іх вывернула ў Лошыцкім парку, яшчэ па два - у Маскоўскім і Ленінскім раёнах.
Дарэчы, сёлета стыхія не першы раз ужо выварочвае дрэвы ў сталіцы. У студзені непагадзь паваліла ў Менску больш за 900 дрэў, а ў траўні вецер паваліў яшчэ больш за 200.