27 красавiка 2024, Субота, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уцякайце, дурні!

37
Уцякайце, дурні!

Лукашэнка моцна нарываецца на адказ з боку УСУ.

На гэтым тыдні адразу два нафтаперапрацоўчыя заводы трапілі ў стужкі навін. Першы з Растоўскай вобласці, у які ўляцеў дрон-камікадзэ, а другі нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры. Паведамлялася, што ў горадзе, які знаходзіцца ў прымежнай зоне, назіралася незвычайная актыўнасць. На НПЗ прыехалі сілавікі і пачалася эвакуацыя сем'яў бізнэсоўцаў і чыноўнікаў і вываз каштоўнасцей.

Мазырскі НПЗ стаў важным суб'ектам пасля ўвядзення санкцый супраць нафтахімічнай галіны, прынамсі, супраць «Нафтана». Яшчэ да ўвядзення санкцый завод у Мазыры перапрацоўваў у разы больш нафты, чым паўночны калега. На «Нафтан» ішло амаль 150 тысяч тон нафты, у той час як на Мазырскі НПЗ 600 тысяч тон за месяц. Аднак пад санкцыі патрапіў менавіта «Нафтан» з меншай загрузкай.

Традыцыйна беларускія НПЗ зараблялі на экспарце і прыносілі ў краіну валюту: 35% прадукцыі пастаўлялася ў Еўразвяз, яшчэ 33% - ва Украіну. Натуральна, пасля пачатку вайны адгрузкі паліва спыніліся, а прадпрыемствы сталі працаваць ненгапоўніцу, запоўніўшы пры гэтым рэзервуары на 97%, што практычна выклікае паліўны калапс. Цяпер ім даводзіцца працаваць выключна на ўнутраны рынак, які не мае патрэбы ў такой колькасці бензіну і дызеля. Вядома, часткова перапрацаваная нафта вяртаецца ў Расею, але эканамічнай выгады ў гэтым няма, бо асноўная дзейнасць заводаў была накіраваная на атрыманні валюты для краіны.

Лукашэнка моцна нарываецца на адказ з боку УСУ. Бясконцыя правакацыі або чарговы напад з боку Беларусі могуць стаць апошнімі для дыктатара. Таксама гэта небяспечна і для яго партманэтаў. Бамбаванне стратэгічна важных для ўзброеных сіл прадпрыемстваў - неад'емная частка абароны ад агрэсара. Пазбаўленне ворага забеспячэння гаручым запавольвае ці зусім спыняе ўсякія напады.

Лукашэнка, які ўявіў сябе палкаводцам, цалкам страціў сувязь з рэальнасцю. Трэба быць канчаткова вар’ятам, каб рызыкнуць з неспрактыкаваным войскам напасці на краіну, якая 8 гадоў трэніравалася разам з найлепшымі войскамі міру і мае рэальны баявы досвед. Ён памыляецца, калі думае, што Украіна не запусціць пару байрактараў ці іншых дронаў на важныя прадпрыемствы, каб гарантаваць сваю бяспеку. Што, у прынцыпе, і паказвае траплянне дронаў-камікадзэ ў НПЗ Расеі.

Лукашэнка баіцца УСУ, баіцца беларускага палка Каліноўскага і вельмі моцна баіцца народнага апалчэння, якое арганізавала рэйкавую вайну і паказала, што ўмее эфектыўна партызаніць. Калі гэтыя тры сілы ўз'яднаюцца разам, дыктатара ўжо ніхто не ўратуе. Большасць беларускіх вайскоўцаў супраць вайны з Украінай, а яго ланцуговыя сабакі, якія выходзілі з аўтаматамі супраць бяззбройных людзей у 2020 годзе, калі ўбачаць рэальную пагрозу, пабягуць прэч з поля бою. Пабудаваўшы свой дзяржапарат выключна сілай і на лёкайстве, Лукашэнка зусім не мае падтрымкі і асуджаны саступіць.

Беларускаму войску трэба неадкладна ўцякаць ад прыгранічных тэрыторый і не падстаўляць сябе пад удар.

А рабочым варта задумацца аб уласным жыцці і як мага хутчэй звольніцца з прадпрыемства, якое ў кожным выпадку асуджанае.

Арцём Чэрнікаў, спецыяльна для Telegram-канала «Баста!»

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках