26 красавiка 2024, Пятніца, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі працягнулі прадуктовае эмбарга да канца года

1
У Беларусі працягнулі прадуктовае эмбарга да канца года

Якія тавары патрапілі пад забарону?

«Кантрсанкцыі» з боку Беларусі працягваюцца. Саўмін прыняў пастанову падоўжыць прадуктовае эмбарга да 31 снежня 2022 года.

Нагадаем, у канцы мінулага года Саўмін прыняў пастанову забараніць (кваціраваць) з пачатку 2022 года імпарт шэрагу прадуктаў з некалькіх краін. Размова ідзе аб імпарце тавараў з Еўрапейскага Звязу і дзяржаў-чальцоў, ЗША, Канады, Албаніі, Вялікабрытаніі, Ісландыі, Македоніі, Нарвэгіі, Чарнагорыі, Швайцарыі. У спіс забароненых тавараў тады патрапілі свініна, каўбасы і аналагічныя прадукты, садавіна і арэхі, гародніна, за выключэннем прызначаных для пасеву, кандытарскія вырабы, соль і іншае.

Новая пастанова дазваляе ўвозіць некаторыя тавары: яблыкі (да канца лістапада), грушы (былі дазволеныя), абрыкосы, вішні, чарэшні, нектарыны, слівы і хурму.

Акрамя таго, у красавіку былі прынятыя змены, паводле якіх можна ўвозіць і групу гародніны: агароднінныя салаты, баклажаны, кабачкі і салодкі перац.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках