29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск пералічыў аплату за еўрааблігацыі ў беларускіх рублях

36
Менск пералічыў аплату за еўрааблігацыі ў беларускіх рублях

Гэта азначае дэфолт каштоўных папер.

Беларусь пералічыла трымальнікам еўрааблігацый чарговыя адсоткі, але зрабіла гэта ў беларускіх рублях. Гэта вынікае з паведамлення Мінфіна.

Нагадаем, напярэдадні ўрад і Нацбанк прынялі пастанову выплачваць пазыкі за еўрабонды ў нацыянальнай валюце. У Мінфіне растлумачылі гэта тэхнічнымі цяжкасцямі, замежныя банкі адмаўляюцца пераводзіць сродкі інвестарам. Экспэрты тлумачаць, што фактычна можна казаць аб дэфолце Беларусі ў еўрааблігацыях, наша краіна не выконвае ўзятыя на сябе абавязанні перад інвестарамі.

Менск пералічыў трымальнікам еўрааблігацый адсоткі ў рублях

У Мінфіне паведамілі, што Менск паводле новага парадку выканаў плацяжы на еўрааблігацыях з тэрмінам выплат 29 чэрвеня (Belarus-2027) у агульнай суме 22,9 млн. даляраў у эквіваленце. Гэта значыць, гаворка ідзе пра пералічэнне ў беларускіх рублях. Сродкі пералічаныя на спецыяльна адкрытыя рахункі ў "Беларусбанку".

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках