26 красавiка 2024, Пятніца, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія акупанты ўцяклі са Змяінага: зараз на востраве пажар і выбухі

21
Расейскія акупанты ўцяклі са Змяінага: зараз на востраве пажар і выбухі

Вораг спехам эвакуаваў рэшткі гарнізона на двух хуткасных катэрах.

Расейскія акупанты пакінулі востраў Змяіны пасля нападаў Узброеных сіл Украіны. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Аперацыйнага камандавання Поўдзень.

"На працягу ночы, у выніку паспяхова праведзенага чарговага этапу вайсковай аперацыі з нанясеннем агнявых удараў нашымі ракетнымі і артылерыйскімі падраздзяленнямі па востраве Змяіным, супраціўнік спехам эвакуаваў рэшткі гарнізона двума хуткаснымі катэрамі і, напэўна, пакінуў выспу. Зараз на Змяіным пажар, раздаюцца выбухі. Вынікі аперацыі дадаткова выведваюцца", - гаворыцца ў паведамленні.

Раней Цэнтр стратэгічных камунікацый УСУ паведаміў, што на 6:30 чацвярга, 30 чэрвеня, вораг пакінуў пазіцыі на востраве Змяіным.

"Шэраг выбухаў, якія былі чутныя ўночы на выспе, ажыццяўляліся наўпрост ворагам з мэтай знішчэння ўзораў тэхнікі і дакументацыі", – гаворыцца ў Telegram Стратком ВСУ.

Таксама ёсць інфармацыя, што адзін з чатырох гелікаптэраў (папярэдне Ка-52), які ўвечары 29 чэрвеня падлятаў да Змяінага, у выніку дзейнасці УСУ атрымаў пашкоджанне і ўпаў у мора ў раёне паміж востравам і Адэскім газавым радовішчам. ВКС Расеі праводзілі пошукавыя акцыі, аднак да станоўчага выніку яны не прывялі. Гелікаптэр затануў.

Пра тое, што акупанты сышлі са Змяінага, паведаміў і дэпутат Аляксей Ганчарэнка і Telegram-канал Інсайдэр са спасылкай на крыніцы.

"Ёсць інфармацыя, што ад выспы адышлі тры малапамерныя судны. Востраў пусты. Оркі падарвалі рэшткі тэхнікі і на Раптарах паплылі ў захад. UPD: адплылі не тры судны, а пяць", – гаворыцца ў паведамленні.

Журналіст Андрэй Цапліенка апублікаваў у Telegram фота з вострава Змяінага.

"На першым фота Змяіны, напэўна, сёння раніцай. На другім спадарожнікавым фота - учора 29 красавіка. Мяркуюць, што акупанты наважылі пакінуць востраў, узарваўшы ўсю сваю тэхніку. Выходзілі са Змяінага на трох "Раптарах", хуткасных дэсантных катэрах", - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках