26 красавiка 2024, Пятніца, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Расея ўжо выпусціла па Украіне блізу трох тысяч ракет

5
Зяленскі: Расея ўжо выпусціла па Украіне блізу трох тысяч ракет

Расейскія ракетныя ўдары падкрэсліваюць важнасць выдачы Украіне вайсковай падтрымкі краінамі Захаду.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляе, што Расея ўжо выпусціла супраць Украіны блізу 3 тысяч ракет. Як перадае «Уніян», пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў на супольнай з прэм'ер-міністрам Нарвэгіі Ёнасам Гар Стэры прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

"Увогуле, вы ведаеце, за чатыры месяцы поўнамаштабнай вайны Расеі супраць мірнай Украіны, Расея ўжо прымяніла блізу 3 тысяч ракет. Такая жорсткасць расейскіх дзеянняў толькі падкрэслівае, наколькі правільнымі з'яўляюцца пастановы нашых партнёраў аб наданні Украіне падтрымкі. Перш за ўсё, гэта абарончая падтрымка". Ніводная дзяржава ў свеце не павінна заставацца сам-насам, калі ёсць такое зло, калі яно існуе", - заявіў Зяленскі.

Таксама кіраўнік дзяржавы нагадаў, што сёння, 1 ліпеня, расейскае войска нанесла чарговы жорсткі ракетны ўдар па звычайным жылым доме ў Адэскай вобласці ў пасёлку Сяргееўка.

"Такія ракеце Х-22 стваралі для знішчэння авіяносцаў і іншых буйных вайсковых караблёў, а расейскае войска прымяніла яго супраць звычайнага дома са звычайнымі людзьмі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў, што вядома аб гібелі 19 чалавек і сярод іх 2 дзіцяці, яшчэ больш за 30 чалавек паранены.

«Гэта не адзіночны ўдар, і гэта не выпадковасць, як штодня гаворыць у мас-медыя Расейская Федэрацыя. А гэта мэтанакіраваны ракетны ўдар Расеі - тэрор Расеі, будзем шчырыя, супраць нашых гарадоў і пасёлкаў, нашых людзей, дарослых і дзяцей», - заявіў прэзідэнт.

На працягу апошніх некалькіх дзён Расея значна ўзмацніла ракетныя ўдары па тэрыторыі Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках