Затрыманая былая рэдактарка Першага канала Марына Аўсяннікава
28- 17.07.2022, 20:42
- 26,018
Два дні таму яна выйшла на пікет з плакатам «Пуцін - забойца».
Паліцыя Маскоўскай вобласці затрымала былую рэдактарку Першага канала Марыну Аўсяннікаву, паведамляецца ў тэлеграм-канале журналісткі.
Праект «Асцярожна, навіны» паведамляе, што паліцыянты прыехалі да Аўсяннікавай на ейнае месцы жыхарства. Журналістку затрымалі каля яе дома, пацвердзіў тэлеграм-каналу "Можам растлумачыць" ейны адвакат Дзмітрый Захватаў.
15 ліпеня Марына Аўсяннікава правяла адзіночны пікет на Сафійскай набярэжнай насупраць Крамля. Яна трымала ў руках плакат са словамі: «Пуцін - забойца. Ягоныя жаўнеры - фашысты. 352 дзіцяці загінулі. Колькі яшчэ мае загінуць дзяцей, каб вы спыніліся?».