Рыбак з Горадні вылавіў у возеры вялізнага сазана
14- 3.07.2022, 11:02
- 7,346
Багатым на ўлоў выявілася месца, дзе ў возера ўпадае маленькая рачулка.
Рыбак Мікалай Ругаль падчас рыбалкі на адным з азёр Гарадзенскага раёна вылавіў сазана вагой 9660 грам, піша «Перспектыва».
Месца рыбалкі не выдаецца. Паводле звестак выдання, багатым на ўлоў выявілася месца, дзе ў возера ўпадае маленькая рачулка.
Першы закід сіліконавай прынады не прынёс Мікалаю поспеху. Затое пасля другога закіду ледзь прынада апусцілася на дно, як нехта нябачны схапіў яе і павалок у бок. Прычым з такой хуткасцю, што спінінгіст ледзь наладзіў шпульку, каб не разарваўся шнур.
«Не фарсіруючы падзей, Ругаль за кошт умелых дзеянняў з аснасткай стаміў магутнага візаві і прымусіў яго скарыцца. У лодку мацака ўцягвалі ўдваіх, прытрымліваючы лёску рукамі, каб не разарвалася», - паведамляе выданне.
Пры ўзважванні трафейнага сазана стрэлка вагаў спынілася на адзнацы 9660 грам.