26 красавiка 2024, Пятніца, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна абвясціла ў міжнародны вышук мазыраніна

29
Украіна абвясціла ў міжнародны вышук мазыраніна

Яго падазраюць у забойствах у Бучы.

Беларуса Сяргея Калацэя, якога ўкраінскія праваахоўнікі падазраюць у забойствах у Бучы падчас расейскага ўварвання, абвясцілі ў міжнародны вышук. Пра гэта паведамляе Укрінфарм са спасылкай на пракуратуру Кіеўскай вобласці.

Украінская пракуратура называе Калацэя камандзірам падраздзялення ўпраўлення федэральнай службы войскаў нацгвардыі РФ Ульянаўскай вобласці.

«Цяпер ён знаходзіцца ў вышуку, у тым ліку міжнародным. Мы правяраем яго на дачыненне да іншых забойстваў у Бучы », - адказалі Укрінфарм у пракуратуры.

У ведамстве зазначаюць, што дасудовае расследаванне ў дачыненні да Калацэя яшчэ працягваецца. Яго падазраюць у жорсткім абыходжанні з цывільным насельніцтвам і іншых парушэннях законаў і звычаяў вайны, спалучаных з наўмыснымі забойствамі.

Сярод доказаў - паказанні сведкаў і вынікі экспертыз, у тым ліку партрэтнай.

Як сцвярджае пракуратура Кіеўскай вобласці, следчыя высветлілі, што Калацэй разам з іншымі вайскоўцамі Расеі забіў чатырох мірных жыхароў на вуліцы Яблонскай у Бучы. Іх целы знайшлі з завязанымі за спінай рукамі і слядамі гвалту.

Яшчэ адну сваю ахвяру, сцвярджае ведамства, Калацэй прымушаў прызнацца ў падрыўной дзейнасці супраць расейцаў. Для гэтага мужчыну білі прыкладам зброі, рукамі і нагамі па ўсім целе. Пасля гэтага падазраваны імітаваў пакаранне смерцю мужчыны і страляў побач з вухам бяззбройнага мірнага жыхара, уважае следства.

Акрамя гэтага, Сяргея Калацэя падазраюць у марадзёрстве. Сцвярджаецца, што нарабаваную ва Украіне маёмасць ён адпраўляў з паштовага аддзялення ў Мазыры.

Сам Сяргей Калацэй таксама адмаўляе сваё дачыненне да забойстваў у Бучы.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках