26 красавiка 2024, Пятніца, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абарончыя прадпрыемствы РФ адмаўляюцца рамантаваць пашкоджаную баявую тэхніку акупантаў

8
Абарончыя прадпрыемствы РФ адмаўляюцца рамантаваць пашкоджаную баявую тэхніку акупантаў

Адбілася карупцыя і смага нажывы сярод вайсковага кіраўніцтва Расеі.

Канфлікт паміж вайсковым кіраўніцтвам Расеі і дырэктарамі абаронных заводаў усё больш выключае магчымасць адпраўкі ў зону баявых дзеянняў новай баявой браніраванай тэхнікі.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, пра гэта паведамляюць у Галоўным упраўленні разведкі МА Украіны.

«За час расейска-ўкраінскай вайны, абаронцы Украіны абясшкодзілі больш за 40 працэнтаў баяздольных танкаў, баявых машын пяхоты і бронетранспарцёраў акупацыйных часцей толькі з Паўднёвай вайсковай акругі РФ. Іх аднаўленне трэба праводзіць на спецыяльных рамонтных прадпрыемствах. Дастаўляючы ў рамонтныя заводы пашкоджаную тэхніку, акупанты яе цалкам раскамплектоўваюць, а запчасткі і агрэгаты прадаюць або абменьваюць на алкаголь. Да заводаў часам даязджаюць толькі абгарэлыя асновы БМП і танкаў», - гаворыцца ў паведамленні.

У ГУР дадаюць: «У той жа час дырэктары рамонтных прадпрыемстваў далі ўказанне працаўнікам не прымаць тэхніку на рамонт. Яны матывуюць гэта адсутнасцю кампанентаў і недастатковымі сумамі сродкаў, якія паступаюць ад вайскоўцаў за ўжо выкананыя працы. Выратаваць сітуацыю камандаванне спрабавала з дапамогай спецыяльна створаных рамонтных брыгад, якія павінны былі аднаўляць тэхніку паблізу зон баявых дзеянняў, аднак карупцыя і смага нажывы сярод вайсковага кіраўніцтва РФ звялі гэтую спробу на нішто».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках