26 красавiка 2024, Пятніца, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад байцоў УСУ акупанты ўцякалі так, што пакідалі зброю

7
Ад байцоў УСУ акупанты ўцякалі так, што пакідалі зброю

Абаронцы Украіны паказалі кадры з пазіцый ворага.

Украінскія абаронцы працягваюць знішчаць расейскіх акупантаў на ўсіх кірунках. Байцы 98 батальёна «Азоў» паказалі ліквідаваныя пазіцыі ворага на Днепрапятроўшчыне, з якіх акупанты ўцякалі, кінуўшы ўласную зброю і рэчы, піша obozrevatel.com.

За сабой вораг пакінуў яшчэ і кучы смецця. Як гавораць украінскія вайскоўцы, такую сітуацыю можна ўбачыць на ўсіх пакінутых расейцамі пазіцыях.

У той жа час байцы УСУ здабылі некалькі трафеяў. Між іншым, стралковая зброя рознага калібру. Яна паслужыць у барацьбе супраць захопнікаў.

«Гэтае пацучынае «войска» здольнае ваяваць толькі ракетамі і артылерыяй, у стралковым баі яны поўныя 0», - каментуюць украінскія абаронцы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках