19 жнiўня 2022, Пятніца, 8:38
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы экспэрт: Магчымасці Расеі растаюць з кожным днём

3
Вайсковы экспэрт: Магчымасці Расеі растаюць з кожным днём

На гэтую ўразлівасць трэба ціснуць украінскаму войску.

Існыя запасы тэхнікі РФ - гэта «ахілесава пята» акупацыйнага войска. Расея зможа папаўняць страты ў танках, авіяцыі і артылерыі яшчэ цягам аднаго ці двух месяцаў.

Такой думкай падзяліўся афіцэр узброеных сіл Азербайджана і вайсковы аналітык Агіль Рустамзадэ ў свежым інтэрв'ю, піша УНІАН.

«Яны рэальна губляюць магчымасць забяспечваць войска менавіта тэхнікай. Тыя танкі, артылерыя, якія ў іх захоўваліся, - яны змогуць выцягнуць 10-15%. Гэта нямала, гэта, скажам, 300-500 танкаў. Гэта значыць, у перспектыве 1-2 месяцаў у іх будзе магчымасць папаўняць войска тэхнікай. І ўдары па ворагу трэба наносіць, менавіта выкошваючы яго тэхніку — гэта яго ахілесава пята», — заявіў Рустамзадэ.

Са слоў экспэрта, магчымасці Расеі растаюць з кожным днём. На гэтую ўразлівасць трэба ціснуць украінскаму войску, пакуль вораг не зможа кампенсаваць свае страты ў артылерыі, РСЗА і авіяцыі.

Нагадаем, паводле свежых звестак ад Генштаба УСУ, з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расеі ўкраінскія абаронцы знішчылі больш за дзесяць тысяч адзінак варожай тэхнікі. Сюды ўваходзяць 1594 танкі, 806 артылерыйскіх сістэм, 217 самалётаў і 187 гелікаптэраў.

Што тычыцца страт сярод асабовага складу, то УСУ ліквідавалі 36350 ворагаў. А паводле інфармацыі ад Офіса прэзідэнта Украіны, агульная колькасць забітых і параненых жаўнераў РФ дасягнула 115 тысяч чалавек.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».