19 жнiўня 2022, Пятніца, 7:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты значна знізіўся і прадаўжае падзенне

10
Кошт нафты значна знізіўся і прадаўжае падзенне

У чым прычына.

Кошт нафты сёння, 5 ліпеня 2022 года, рэзка знізіўся цягам гандлёвай сесіі і далей падае.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

На 18:04 паводле менскага часу кошты эталоннай марку Brent апусціліся да 106 даляраў за барэль. З пачатку таргоў яна патаннела больш чым на 7 адсоткаў.

Ф'ючарсы на нафту маркі West Texas Intermediate упалі на 5,9% - амаль да 102 даляраў за барэль.

Як піша Bloomberg, кошт нафты знаходзіцца пад ціскам падзення акцый і ўмацавання даляра, што зрабіла ацэненыя ў валюце сыравінныя тавары менш прывабнымі. Экспэрты мяркуюць, што ў чаканні рэцэсіі кошты нафты могуць упасці да 65 даляраў, хоць гэта і рэзка кантрастуе з прагнозам JPMorgan Chase & Co на 380 даляраў за барэль.

"У найбліжэйшай будучыні (індэксы, – рэд.) Dow і S&P будзе мець вялікі ўплыў на кірунак нафты, паколькі асцярогі рэцэсіі захоўваюцца", – адзначыў старэйшы віцэ-прэзідэнт у гандлі ў BOK Financial Дэніс Кіслер.

Экспэрты таксама мяркуюць, што попыт можа значна ўпасці пасля святкавання Дня незалежнасці ЗША 4 ліпеня.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».