8 жнiўня 2022, панядзелак, 8:10
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Джонсан у размове з Зяленскім паабяцаў яшчэ 10 САУ і робаты-дроны-камікадзэ

9
Джонсан у размове з Зяленскім паабяцаў яшчэ 10 САУ і робаты-дроны-камікадзэ
БАРЫС ДЖОНСАН

Дапамога паступіць у найбліжэйшыя дні.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. І паабяцаў даць яшчэ 10 самаходных гаўбіц, а таксама дроны-камікадзэ.

Пра гэта паведамляе сайт урада Брытаніі.

Паведамляецца, што Джонсан праінфармаваў Зяленскага аб прагрэсе ў дамоўленасцях, якія былі дасягнутыя на самітах NATO і G7. Ён таксама расказаў аб новай брытанскай вайсковай дапамозе, якая ўключае 10 самаходных артылерыйскіх установак і боепрыпасы. Дапамога паступіць у найбліжэйшыя дні.

Акрамя таго, Джонсан падкрэсліў, што верыць у здольнасць Узброеных сіл Украіны вярнуць захопленыя расейцамі тэрыторыі. І запэўніў у шчыльным супрацоўніцтве ў пытаннях больш хуткага экспарту ўкраінскага збожжа.

Стораны абмеркавалі сітуацыю з брытанцамі, якія патрапілі ў расейскі палон.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».