14 жнiўня 2022, Нядзеля, 6:49
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Муку і грэчку зноў нельга вывозіць з Беларусі

6
Муку і грэчку зноў нельга вывозіць з Беларусі

На колькі крупы падаражэлі за паўгода?

Сёння ўрад Беларусі прыняў пастанову аб чарговым аднаўленні забароны на вываз з Беларусі пшанічнай мукі і грэчкі. За год з невялікім гэта чацвёрты раз «на тры месяцы». Успомнім, як усё пачыналася і колькі зараз каштуе пара з нашай снежаньскай падборкі «дарагое - таннае».

«Забарона на вываз з Беларусі мукі з пшаніцы мяккай і спельты, круп грубага памолу з грэчкі, грэчкавага збожжа абадранага, гатовых харчовых прадуктаў з грэчкі будзе дзейнічаць тры месяцы і ўведзеная ў мэтах абароны ўнутранага рынку», — гаворыцца ў паведамленні БелТА са спасылкай на прэс-службу Саўміна.

У гісторыі з забаронай на экспарт грэчкі (гэтая царыца палёў сустракаецца ў дакументах стала) шмат падстаў. Самае галоўнае - гарантаванне харчовай бяспекі.

«Гэта найважнейшы кірунак нацыянальнай палітыкі. Меры рэагавання, якія прымаюцца ўрадам і ўпаўнаважанымі органамі, дазваляюць улічваць усе змены на рынку прадуктаў харчавання як унутры краіны, так і за яе межамі», — адзначалі раней у Мінсельгасхарчы.

Сама грэчка на паліцах ёсць, але яна ўсё даражэе. Напрыклад, пачак скідзельскі (беларускі!) у снежні каштаваў 2,43 рубля, а цяпер 3,6—5,4. Гэта значыць кошт як мінімум на 50% вышэйшы, а ў двух сеткавых крамах - на 125%, піша «Онлайнер».

Дарагая расейская «Містраль» каштавала 8,74 рубля за 900-грамовы пачак. Цяпер яна прадаецца за 12,57 рубля. Гэта прыкладна плюс 44 адсоткі.

Са звестак Белстата, у снежні кілаграм грэчкі ў сярэднім ацэньваўся на 4,42 рубля, да траўня (чэрвеньскіх звестак пакуль няма) падаражэў на 22% - да 5,4 рубля.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».