Расейскія генералы баяцца адпраўкі ва Украіну
8- 10.08.2022, 12:17
- 7,536

Сярод вышэйшага вайсковага камандавання РФ кожныя два-тры тыдні адбываюцца перастаноўкі.
Сярод расейскага вайсковага камандавання назіраецца наступная сітуацыя: выглядае так, нібыта яны ўсё кантралююць, але, у той жа час, ніхто не хоча браць на сябе адказнасць за няўдачы ў вайне ва Украіне.
У эфіры ФЕЙГІН LIVE вайсковы экспэрт Алег Жданаў растлумачыў гэта тым, што на сёння Лапін і кампанія - гэта ўжо трэці эшалон.
«А дзе Суравікін? А дзе Дворнікаў? Гэта была эліта генералітэту раскйскага. Яны абодва выхаваны на войнах - на чачэнскай, грузінскай, сірыйскай. І што зараз? І дзе яны?» - адзначыў экспэрт.
Ён нагадаў, што Суравікін быў камандзірам ВКС РФ, а ў выніку скаціўся да начальніка групы войска, а цяпер невядома, дзе і ў якім статусе.
З назіранняў Жданава, сярод расейскага вайковага камандавання кожныя два-тры тыдні ідзе перастаноўка. Магчыма, радзей.
«З кожнай заменай яны бачаць: гэта ўсё, канец кар'еры. І кожны наступны думае: «Толькі б не мяне прызначылі». Яны зараз усё становяцца ў задні шэраг», - падкрэсліў экспэрт.
Жданаў кажа, што гэта разбалансуе войскі і выклікае дэмаралізацыю. «Салдат на фронце разумее, што радзіма яго кіне. Ты яшчэ і вінаваты будзеш, што ваяваў. Усё забудуцца, хто аддаваў гэтыя загады», - падсумаваў экспэрт.