5 кастрычнiка 2022, Серада, 15:58
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна заклікала арабскія краіны падтрымаць эмбарга на нафту з РФ

2
Украіна заклікала арабскія краіны падтрымаць эмбарга на нафту з РФ

Украінскія дыпламаты працягваюць працаваць над узмацненнем эканамічнага націску на РФ.

Пра гэта паведамляе МЗС Украіны.

Паводле інфармацыі міністэрства, 11 жніўня ў штаб-кватэры Лігі арабскіх дзяржаў у Каіры адбылася надзвычайная сесія Рады гэтай арганізацыі на ўзроўні сталых прадстаўнікоў. Украіну на гэтым мерапрыемстве прадстаўляў Спецыяльны прадстаўнік у пытаннях Блізкага Усходу і Афрыкі Максім Субх.

Дыпламат звярнуў увагу на розныя кірункі, якія тычацца вайны супраць Украіны, харчовага крызісу і далейшага санкцыйнага націску на Расею. Субх заклікаў арабскія краіны далучыцца да санкцыйных мер супраць РФ, у тым ліку ў пытанні ўвядзення эмбарга на пастаўкі расейскай нафты.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».