25 верасня 2022, Нядзеля, 4:10
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico назвала дату канчатковай перамогі УСУ над войскам Расеі

16
Politico назвала дату канчатковай перамогі УСУ над войскам Расеі

Мірныя перамовы малаверагодныя.

Узброеныя сілы Украіны могуць атрымаць канчатковую перамогу над расейскімі акупантамі не раней за вясну 2023 года.

Мірныя перамовы малаверагодныя ў найбліжэйшай перспектыве, бо Пуцін да гэтага часу верыць у магчымасць сваёй перамогі ў вайне, а прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі перакананы, што час на баку ўкраінскай дзяржавы. Да такіх высноваў прыйшлі эксперты ў галіне абароны і бяспекі Раджан Менан і Дэніэл Дэпетрыс, пра што яны напісалі ў Politico.

Яны адзначаюць, што гэтая вайна не падобная на ўсе астатнія – яна ўжо доўжыцца больш за 5 месяцаў, у той час як іншыя нядаўнія войны доўжыліся ў сярэднім блізу 3 месяцаў.

Бакі цяпер не гатовыя да перамоваў, адзначаюць эксперты. Бо Пуцін думае, што зможа перачакаць санкцыі, і да гэтага часу верыць у магчымасць сваёй перамогі ў вайне. У той самы час Украіна не гатовая саступаць, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўпэўнены, што час на баку Украіны.

«Таксама ўкраінцы больш матываваныя і, паводле апытанняў, не гатовыя саступаць тэрыторыі дзеля міру. Зацяжная вайна ўзмоцніць палітычны, гуманітарны і эканамічны крызіс у свеце – аднак гэтага мала, каб падштурхнуць бакі да перамоваў», – адзначаецца ў публікацыі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».