26 красавiка 2024, Пятніца, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар па авіябазе ў Крыме: Названыя вялізныя страты арміі РФ

14
Удар па авіябазе ў Крыме: Названыя вялізныя страты арміі РФ

Сур'ёзныя пашкоджанні атрымала цэнтральная зона аэрадрома.

Сама меней 8 разбураных самалётаў, 4 падарваныя склады з боепрыпасамі – такія вынікі выбухаў на варожым ваенным аэрадроме «Сакі» ў акупаваным Крыме.

Як гаворыцца ў сюжэце праекта FreeДом, сур'ёзныя пашкоджанні атрымала цэнтральная зона аэрадрома, аднак аналітыкі мяркуюць, што ўзлётнай паласой яшчэ можна карыстацца.

Ваенна-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка расказаў, як паўплываюць страты на аэрадроме ў акупаваным Крыме на магчымасці марской авіяцыі РФ і настроі сярод расейскіх вайскоўцаў.

«У цэлым страты на гэтым аэрадроме даволі сур'ёзныя адчулі на сабе ПКС РФ. Гэта сапраўды самая вялікая страта аднаразовая такой колькасці знішчальнікаў і франтавых бамбавікоў. Адзначу, што страты ўжо адбіваюцца на патэнцыяле расейскай авіяцыі ў рэгіёне. Паколькі мы бачым, што значна зменшылася колькасць баявых вылетаў у Херсонскую і Запарожскую вобласці менавіта знішчальнікаў, такіх як Су-30СМ, для нанясення ўдараў па сродках авіяцыйнага базавання ракетным узбраеннем, а таксама зменшылася і прысутнасць выведвальнай авіяцыі РФ у паветранай прасторы паўднёвага плацдарма», – адзначыў вайсковец эксперт.

Пасля ўдару па аэрадроме акупацыйныя ўлады адразу ж заявілі, што «стратаў няма» сярод людзей, якія там знаходзіліся.

«Вядома, мы павінны разумець наступнае, што серыя выбухаў, якія адбыліся на аэрадроме ў Саках, яна была настолькі магутнай у сваім патэнцыяле, што за 500 м аўтамабільная стаянка была знішчаная. Больш чым кіламетр ад аэрадрома ў жылых дамах павыбівала шкло выбухной хваляй. Калі чалавек апынаецца ў эпіцэнтры падобнага кшталту выбухной хвалі, атрымлівае ён якія-небудзь вонкавыя пашкоджанні ці не, але тое, што ён атрымае даволі сур'ёзныя ўнутраныя пашкоджанні, разрыў унутраных органаў, гэта факт. У сутнасці ўвесь той абслуговы персанал – пілоты і гэтак далей, якія знаходзіліся менавіта ў эпіцэнтры гэтага выбуху, нават калі яны не сталі ахвярамі гэтага выбуху ад вонкавых відавочных чыннікаў, то выбухная хваля мела вельмі вялікае значэнне ў колькасці "трохсотых" і нават "двухсотых"», – гаворыць Каваленка і не выключае, што колькасць пацярпелых сярод абслуговага персаналу можа перавышаць 100 чалавек.

Паводле словаў эксперта, расейская прапаганда нахабна хлусіць пра страты ў тэхніцы пасля выбуху на аэрадроме ў Навафёдараўцы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках