26 красавiка 2024, Пятніца, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбухі адбыліся адразу ў двух месцах: новыя дэталі нападу на вайсковую частку РФ у Крыме

13
Выбухі адбыліся адразу ў двух месцах: новыя дэталі нападу на вайсковую частку РФ у Крыме

Пажар пачаўся і на трансфарматарнай падстанцыі ў Джанкоі.

У пасёлку Майскае недалёка ад Джанкоя ў акупаваным Крыме гарыць расейская вайсковая частка. На месцы здарэння з прычыны дэтанацыі чуваць выбухі; успыхнуў маштабны пажар, піша obozrevatel.com.

Акрамя таго, паводле звестак расейскіх СМІ, пажар адбыўся на трансфарматарнай падстанцыі ў Джанкоі. Акупацыйныя «ўлады» паўвыспы пакуль ніяк не пракаментавалі сітуацыю.

Пры гэтым кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа Рэфат Чубараў у сваім Facebook заявіў аб патраплянні ў сховішча боепрыпасаў. Паводле ягоных слоў, «гукі ад выбухаў далёка пракатваюцца па стэпе».

«Паведамляюць з часова акупаванага Крыма: трапнае стрэл па вайсковай частцы оркаў у пасёлку Qalay (цяпер Азоўскае, 18 км ад Майскага. - Рэд.) Джанкойскага раёна. Выбухі раздаюцца цягам гадзіны», - напісаў Чубараў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках