26 красавiка 2024, Пятніца, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сыходзяць у «цень»

1
Беларусы сыходзяць у «цень»

Колькасць беларусаў, у каго выдаткі перавышаюць прыбыткі, за год павялічылася ў 2,2 разы.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства падаткаў і збораў паводле папярэдняга выніку камеральнай праверкі (праверкі, якая праводзіцца на аснове існых дакументаў). Праверылі блізу 6 тысячаў чалавек.

У выніку да выплаты выстаўлена 10,4 млн рублёў, "што таксама ў 2,6 разы больш, чым у першым паўгоддзі мінулага года".

Праверка праводзілася ў рамках барацьбы з заробкамі "ў канвертах" і іншых злоўжыванняў пры атрыманні прыбыткаў. У выніку быў выяўлены 471 выпадак нявыплаты і (або) несвоечасовай выплаты падаходнага падатку. Парушальнікі цяпер павінны даплаціць у бюджэт 20,5 млн рублёў падатку – гэта ў два з лішнім разы больш, чым год таму (тады да даплаты выставілі 8,7 млн рублёў).

Амаль у два з паловай разы вырасла і сума канфіскаванай з звароту і арыштаванай падакцызнай прадукцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках