26 красавiка 2024, Пятніца, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мабільныя аператары будуць выдаваць беларусам мікрапазыкі

3
Мабільныя аператары будуць выдаваць беларусам мікрапазыкі

Мікрапазыкі будуць давацца толькі ў безгатоўкавым парадку.

Аператарам мабільнай сувязі ў Беларусі хочуць даць права весці мікрафінансавую дзейнасць. У чым будзе спецыфіка, Officelife растлумачылі ва ўправе інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.

«У праекце заканадаўчага акта, які рыхтуецца Нацыянальным банкам, плануецца надзяленне аператараў мабільнай сувязі правам ажыццяўлення мікрафінансавай дзейнасці. Пры гэтым мяркуем, што мікрафінансаванне і ажыццяўленне аператарамі мабільнай сувязі растэрміноўкі плацяжоў пры куплі мабільных тэлефонаў і іншай тэхнікі маюць розную прававую прыроду і рознае прававое рэгуляванне», - гаворыцца ў адказе Нацбанка.

Цяпер дзеянне ўказа нумар 394 не распаўсюджваецца на выпадкі авансу, папярэдняй аплаты, адтэрміноўкі і растэрміноўкі аплаты тавараў, работ або паслуг (камерцыйныя пазыкі). Каб выключыць прававую нявызначанасць у гэтым пытанні, у праект уключаная адпаведная прамая норма.

Калі распрацаваны праект заканадаўчага акта будзе прыняты, мікрафінансавая дзейнасць аператараў мабілнай сувязі будзе мець пэўную спецыфіку, удакладнілі ў Нацбанку.

Сума мікрапазыкі будзе абмежаваная: максімум 200 базавых адзінак (6400 рублёў) на аднаго пазычальніка на дзень укладання дамовы мікрапазыкі. Для мікрафінансавых арганізацый гэтая сума не можа перавышаць 15 тысяч базавых адзінак (480 тысяч рублёў).

Мікрапазыкі будуць давацца толькі ў безгатоўкавым парадку. І ў адрозненне ад ламбардаў - без абавязковага забеспячэння ў выглядзе закладу рухомай маёмасці.

Сумы, якія выдаюцца, могуць накіроўвацца на спажывецкія мэты: для набыцця тавараў (работ, паслуг) ІП і юрыдычных асоб, у тым ліку ў аператараў сотавай сувязі. А таксама мікрапазыкі будуць выкарыстоўвацца на іншыя мэты, не звязаныя з прадпрымальніцкай дзейнасцю пазычальніка або якія не маюць мэтавага прызначэння.

Паводле ацэнкі Нацбанка, попыт на пазыкі без залогу застаецца высокім, аб чым сведчыць вялікая колькасць аб'яў у інтэрнеце аб выдзяленні грашовых сродкаў нявызначанаму колу асоб, а таксама зваротаў у Нацыянальны банк з пытаннямі законнасці такой дзейнасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках