9 лiпеня 2026, Чацвер, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі наспявае бязлітасны бунт супраць Пуціна

10
У Расеі наспявае бязлітасны бунт супраць Пуціна

Краіна рухаецца да фінансава-эканамічнага калапсу.

Кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін ужо знаходзіцца ў стане сыходу. У Крамлі мноства вежаў, і нават калі так званыя ястрабы аб'яднаюцца, вайна ўсё роўна будзе скончаная. Расеі пагражае калапс і ізаляцыя – усе галіны, акрамя газавай і нафтавай, перастаюць працаваць. Элітам надакучыў Пуцін, які пагражае ўсім вежам, і ім лепш яго проста "прыбраць". У такой сітуацыі нарастае пагроза бязлітаснага расейскага бунту. Пра гэта заявіў дырэктар Інстытута трансфармацыі таварыства, палітолаг, эканаміст Алег Соскін.

У чаце на «Главреде» ён расказаў, што Пуцін ужо ў стане сыходу. Ястрабы ў Крамлі не змогуць прадоўжыць вайну нават у выпадку свайго аб'яднання. Іншыя палітычныя фігуры будуць спрабаваць дамовіцца, бо расейскай дзяржаве, як і Беларусі, пагражае калапс. Усе галіны, акрамя газавай і нафтавай, знаходзяцца ў крызісе. Краіна не зможа жыць ва ўмовах ізаляцыі.

«Пуцін ужо вельмі лядашчы, ужо знаходзіцца ў стане сыходу. А ў Крамлі вельмі шмат "веж". Нават калі тры групы "ястрабаў" аб'яднаюцца, баявыя дзеянні ўсё роўна будуць скончаныя. Нават калі да ўлады ў РФ прыйдзе мілітарная група сірыйскіх мяснікоў, яны нічога не змогуць зрабіць. Шайгу нават не пераможа, Кадыраў – таксама. А іншыя постаці адразу будуць шукаць магчымасць дамаўляцца. Бо і ў Расеі, і ў Беларусі будзе фінансава-эканамічны калапс. У іх засталіся толькі дзве функцыянавальныя галіны – газавая (але і здабыча, і экспарт газу скарачаюцца), а таксама нафтавая і нафтаперапрацоўчая. Усё астатняе сыходзіць у нябыт. Але краіна не можа жыць толькі за кошт нафты і газу, знаходзячыся ў ізаляцыі з разбуранай банкаўска-фінансавай сістэмай, адключанай ад SWIFT», – мяркуе Соскін.

Таксама ён сцвярджае, што палітычным элітам Масквы лягчэй проста «прыбраць» Пуціна, паколькі ён пагражае ім фізічным знішчэннем. Яны разумеюць свой наступны крах у выглядзе разбурэння назапашаных капіталаў.

«Больш за тое, Расея падыходзіць да моманту, калі Пуціна лепш проста прыбраць. Самім прыбраць. Таму што ён робіцца рэальнай пагрозай для ўсіх вежаў Крамля, хіба што за выключэннем Кадырава. Ён рэальна пагражае ім фізічным знішчэннем. Ён ім ужо так надакучыў. Усё бачаць ужо, што іх чакае крах. Усё, што яны назбіралі, стварылі, усё, чым жылі, пра што думалі, над чым працавалі – усё гэта будзе разбурана», – сказаў эксперт.

Паводле ягоных словаў, у такіх умовах нарастае верагоднасць бунту.

«Таму пагроза расейскага бунту – суровага, крывавага, бязлітаснага – цяпер нарастае», – дадаў Соскін.

Таксама ён адзначыў, што абстаноўка ўнутры Расеі толькі пагоршыцца ў тым выпадку, калі шэраг краінаў перастане выдаваць візы расейцам.

«Акрамя таго, Зяленскі выказаў, а іншыя (Эстонія, Латвія, Фінляндыя і г.д.) падтрымалі ідэю, каб не даваць расейцам нават турыстычныя візы. Калі гэта зробяць, то кацёл проста ўзарвецца, таму што не будзе куды сыходзіць пары, а ўнутры жыць стане немагчыма», – падкрэсліў Алег Соскін.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках