20 траўня 2026, Серада, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры рэцэпты хатніх ліманадаў, якія асвяжаць у спякоту

7
Тры рэцэпты хатніх ліманадаў, якія асвяжаць у спякоту

Усе рэцэпты вельмі простыя.

ELLE падзяліўся простымі і смачнымі рэцэптамі асвяжальных напояў, якія можна прыгатаваць самастойна.

Імберцава-лаймавы спрыц

Складнікі:

Содавая вада - 500 мл

Лайм - 4 шт

Імберац - 20 г

Цукар - 60 г

Вада - 20 мл

Лёд

Спосаб прыгатавання:

У невялікім рондлі нагрэйце цукар з вадой да поўнага распускання. Дайце сіропу астыць, у гэты час выцісніце сок з лайму.

Корань імберца абярыце і натаркуйце на дробнай тарцы. Пратрыце праз сіта імберац, дадайце лаймавы сок. Туды ж уліце сіроп.

У збан пакладзіце лёд, дадайце сіроп з імберцава-лаймавым сокам і заліце содавай вадой.

На жаданне накройце цытрусавую садавіну кавалачкамі, дадайце да ліманаду.

Ліманад з грэйпфрутам і базілікам

Складнікік

Грэйпфрут - 3 штукі

Базілік - ½ жмутка

Цукар - 70 г

Вада - 20 мл

Содавая вада - 300 мл

Лёд

Спосаб прыгатавання:

Базілік разатрыце блендэрам у пюрэ, дадайце да яго цукар і ваду. Нагрэйце на агні да распускання цукру. Дайце сіропу астыць.

Выцісніце сок з грэйпфрутаў.

У шклянку дадайце лёд, базілікавы сіроп, сок грэйпфруту і даверху заліце содавай вадой.

Ліманад з зялёнай гарбатай

Складнікі:

Зялёная гарбата - 6 г

Лімон - 3 штукі

Мята - 1 жмуток

Яблык - 1 штука

Вада - 200 мл

Лёд

Спосаб прыгатавання:

Запарце зялёную гарбату і дайце ёй астыць. Працадзіце праз сіта.

Выцісніце сок лімонаў. Змяшайце цытрынавы сок, гарбату і лісце мяты.

Яблык накройце скрылькамі. У збан дадайце лёд, яблык і заліце ліманадам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках