20 траўня 2024, панядзелак, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дыктатар назваў канцлера Нямеччыны хлапчуком

41
Беларускі дыктатар назваў канцлера Нямеччыны хлапчуком

Падчас «размовы» з журналістамі на Менскім механічным заводзе Лукашэнка зноў вызначыўся скандальнымі выказваннямі.

Як паведамляе БелТА, каментуючы нядаўнія словы канцлера Нямеччыны Олафа Шольца аб тым, што ў размове з ім Пуцін стаў адмаўляць незалежнасць Беларусі ды Украіны, Лукашэнка заявіў:

- Я ведаю іншы пункт гледжання прэзідэнта Расеі. Але галоўнае не тое, што казалі Шольц і Пуцін. А галоўнае тое, што я вам кажу: суверэнітэт, незалежнасць нашай дзяржавы - гэта рэчы непарушныя, - сказаў дыктатар.

Паводле слоў Лукашэнкі, з тымі, хто думае інакш, ён "нават не размаўляе". «Якую б яны дзяржаву не прадстаўлялі: так было з амэрыканцамі, французамі, яшчэ пачынаючы з Шырака. І будзе заўсёды, - сказаў верхавод. - Таму не звяртайце ўвагі на балбатню гэтага хлапчука. Ён крышку пасталее, калі немцы яго не выганяць, і зразумее, што ён балбатун».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках