20 траўня 2024, панядзелак, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшаў на волю журналіст Алег Груздзіловіч

3
Выйшаў на волю журналіст Алег Груздзіловіч
АЛЕГ ГРУЗДЗІЛАВІЧ

У зняволенні ён правёў амаль дзевяць месяцаў.

Журналіст «Радыё Свабода» Алег Груздзіловіч, асуджаны на паўтара года зняволеньня, 21 верасня выйшаў на волю. Аб гэтым паведаміла выданне.

Груздзіловіч прабыў за кратамі амаль дзевяць месяцаў. Ён адбываў пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 15. Яго асудзілі нібыта за арганізацыю і ўдзел у пратэстах.

- У Алега скралі час, пакуль ён быў несправядліва пазбаўлены волі. Час, які ён і яго сям'я ніколі не вернуць, і я вельмі шчаслівы, што зараз ён уз'яднацца са сваёй жонкай і іншымі блізкімі, - сказаў прэзідэнт «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) Джэймі Флай. - Я ўдзячны прадстаўнікам міжнароднай і праваабарончай супольнасці за пастаянную падтрымку ў справе Алега, але наша праца не скончаная. Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык таксама павінны быць неадкладна вызваленыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках