26 красавiка 2024, Пятніца, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечаровая справаздача Генштаба УСУ

2
Вечаровая справаздача Генштаба УСУ

Мабілізаваных расейцаў ужо пачалі адпраўляць на фронт без падрыхтоўкі.

З пачатку дня расейскія вайскоўцы нанеслі ўдар па больш як 35 населеных пунктах Украіны. Таксама вораг інтэнсіўна выкарыстоўвае БПЛА для выведкі.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

Расея па-ранейшаму прадаўжае наносіць удары па цывільнай інфраструктуры і мірных жылых кварталах.

Толькі сёння вораг прыбег да 4 ракетных і 7 авіяцыйных удараў, зрабіў больш за 24 абстрэлы з РСЗА па вайсковых і цывільных аб'ектах Украіны. Ад варожага агню пацярпела больш за 35 населеных пунктаў.

На Валынскім і Палескім кірунках абстаноўка без істотных змен.

У іншых кірунках расейскія вайскоўцы абстрэльвалі з танкаў, мінамётаў і ствольнай артылерыі:

на Северскім накірунку абстралялі раёны населеных пунктаў Гуты-Студзянецкай і Блешні Чарнігаўскай вобласці, а таксама Бачэўск, Шалыгіна і Сярэдзіна Буда Сумскай вобласці;

на Слабажанскім накірунку абстралялі раёны населеных пунктаў Стрэлкі, Гур'ева Казачка, Стогніі, Уды, Ветэрынарнага і Купянска;

на Краматорскім накірунку абстралялі раёны населеных пунктаў Славянска, Каровінага Яру, Багародзічнага, Яравога, Прышыбскага і Азёрнага;

на Бахмуцкім кірунку абстралялі раёны населеных пунктаў Саледара, Бахмуту, Бахмутскага, Адрадаўкі, Зайцава, Апроснага, Якаўлеўкі, Нью-Ёрку, Маёрска, Неліпаўкі, Юр'еўкі, Выемкі, Белагораўкі, Раздолеўкі, Спорнага, Вясёлага і Верхнякаменнага;

на Аўдзееўскім накірунку абстралялі раёны населеных пунктаў Аўдзееўкі, Апроснага, Першамайскага, Вадзянога, Краснагораўкі, Новаміхайлаўкі, Мар'інкі і Параскавееўкі.

на Навапаўлаўскім і Запарожскім накірунках абстралялі раёны населеных пунктаў Мікольскага, Угледара, Прачыстоўкі, Залатой Нівы, Вялікай Навасёлкі, Навамаёрскага, Врэмаўкі, Паўлаўкі, Жалезнадарожнага, Шаўчэнкі, Белагор'я, Палтаўкі, Навасёлкі, Наваполля, Тэміраўкі, Врэміўкі, Чэрвона.

на Паўднёвабужскім накірунку расейцы абстралялі больш за 38 населеных пунктаў, сярод якіх Новаўзнясенскае, Архангельскае, Сухі Пруд, Першамайскае, Марганец і Нікапаль.

У мэтах выведкі расейцы актыўна выкарыстоўваюць БПЛА - да 60 вылетаў з пачатку дня.

Праз частковую мабілізацыю ў Расеі з 22 верасня вайсковыя камісарыяты ворага працуюць 24 гадзіны на дзень, а асобам, якія спрабуюць пазбегнуць вайны, пагражаюць крымінальнай адказнасцю.

У Севастопалі мужчынам прызыўнага ўзросту ўручаныя бязмала тысяча позваў. Прызыўнікоў запэўніваюць у тым, што іх служба будзе нібыта праходзіць на часова акупаваных тэрыторыях Херсонскай вобласці да заканчэння тэрміну так званай «спецыяльнай аперацыі».

Тым часам расейскае камандаванне спрабуе даўкамплектаваць падраздзяленні, якія панеслі страты на лініі сутыкнення, навічкамі. Гэта са свайго боку змяншае ўзровень маральна-псіхалагічнага стану ворага.

За 24 верасня было знішчана 10 адзінак узбраення і вайсковай тэхнікі ворага ля населенага пункта Гуляйполе. Таксама ўкраінскія воіны знішчылі і адзін ЗРК С-300 з боепрыпасамі паблізу горада Такмака.

«Цягам дня падраздзяленні Сіл абароны адбілі варожыя атакі ля населеных пунктаў Саледара, Выімкі, Курдзюмаўкі, Зайцава, Наваміхайлаўкі, Першамайскага і Паўлаўкі», - дадае прэс-служба.

Авіяцыя Сіл абароны нанесла 21 удар. 14 з іх патрапілі ў засяроджванне жывой сілы і вайсковай тэхнікі ворага, яшчэ 7 - пазіцыі зенітных ракетных комплексаў. Акрамя таго, падраздзяленні супрацьпаветранай абароны знішчылі 2 БПЛА акупантаў.

«Ракетныя войскі і артылерыя за гэты дзень пацэлілі ў 6 пунктаў кіравання, 11 раёнаў засяроджвання жывой сілы і тэхнікі ворага, 2 пазіцыі зенітных ракетных комплексаў, 3 падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі, 6 складоў з боепрыпасамі, а таксама 8 асобных важных цэляў», - дадае прэс-служба.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках