26 красавiка 2024, Пятніца, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Частка супрацоўнікаў Расейскага футбольнага звязу адмовілася вяртацца ў РФ пасля выязнога матчу

11
Частка супрацоўнікаў Расейскага футбольнага звязу адмовілася вяртацца ў РФ пасля выязнога матчу

Яны не вярнуліся ў РФ на фоне мабілізацыі.

Пяцёра супрацоўнікаў Расейскага футбольнага звязу на фоне мабілізацыі не вярнуліся ў Расею пасля выязнога матча з Кыргызстанам. Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Мутко против».

Паводле звестак канала, гаворка пра адміністрацыйны штаб каманды – усе гульцы і трэнеры прыляцелі назад.

Пры гэтым самі чальцы штаба гавораць, што паляцелі ў адпачынак. Як адзначае канал, пасля матчаў зборных многія і раней не адразу вярталіся дадому, а ляцелі адпачываць далей, каб не страчваць час на дарогу. Паводле іхніх словаў, у найбліжэйшыя тыдні ўсе плануюць вярнуцца да працы.

Расейскі футбольны звяз адмовіўся каментаваць інфармацыю пра невяртанне некалькіх супрацоўнікаў у Расею пасля таварыскага матчу з камандай Кіргізіі, пішуць "РІА Навіны".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках