26 красавiка 2024, Пятніца, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ разбілі полк перадавых расейскіх танкаў Т-80

5
УСУ разбілі полк перадавых расейскіх танкаў Т-80
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Украінскія вайскоўцы нанеслі паразу 4-й танкавай дывізіі РФ.

Узброеныя сілы Украіны пакалашмацілі 4-ю танкавую дывізію УС РФ. У выніку яна пазбавілася палка перадавых танкаў.

Пра гэта паведамляе амерыканскі Інстытут вывучэння вайны.

Расейскія крыніцы прадаўжаюць абмяркоўваць украінскія контрнаступальныя аперацыі ўздоўж ракі Аскол на паўночным усходзе Харкаўскай вобласці 29 верасня. Расейскі вайскаовы блогер сцвярджаў, што ўкраінскія войскі спрабавалі прарваць расейскую абарону ля мяжы Харкаў-Луганск у неўстаноўленым месцы.

«Намеснік начальніка Галоўнай аператыўнай управы Генштаба Украіны Аляксей Громаў 29 верасня заявіў, што расейская 4-я танкавая дывізія 1-й гвардзейскай танкавай арміі за апошнія некалькі тыдняў панесла значныя страты падчас дзеянняў у Купянску, які размешчаны каля ракі Аскол. На этапах контрнаступу ўкраінскіх войскаў у Харкаўскай вобласці 4-я танкавая дывізія страціла амаль цэлы полк перадавых танкаў Т-80», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках