26 красавiка 2024, Пятніца, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадара Беларусі выклікалі «на дыван» у МЗС Арменіі праз словы Макея

15
Амбасадара Беларусі выклікалі «на дыван» у МЗС Арменіі праз словы Макея

Дыпламату давядзецца адказаць за фразу лукашыста наконт візіту Нэнсі Пэлосі.

Пасла Беларусі ў Арменіі Аляксандра Канюка выклікалі ў МЗС гэтай краіны праз словы кіраўніка беларускага замежнапалітычнага міністэрства Уладзіміра Макея аб візіце спікеркі Палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША Нэнсі Пэлосі. Пра гэта паведамляе МЗС Арменіі.

Днямі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, спасылаючыся на візіт спікеркі Палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША Нэнсі Пэлосі ў Арменію, заявіў, што такія візіты садзейнічаюць абвастрэнню канфліктаў. На гэта адрэагавалі ў МЗС Арменіі і выклікалі для размовы амбасадара Беларусі.

«Кіраўнік дыпламатычнай місіі Беларусі ў Арменіі быў запрошаны ў МЗС Рэспублікі Арменія, дзе яму былі перададзеныя заклапочанасць і меркаванні армянскага боку наконт гэткай заявы», — сказана ў заяве.

25 верасня кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што візіты, падобныя да паездкі спікеркі Палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША Нэнсі Пэлосі ў Арменію, спрыяюць толькі абвастрэнню канфліктаў.

«Таму такія візіты будуць звязаныя не з прымірэннем тых ці іншых канфліктаў, а наадварот, з абвастрэннем. Спадзявацца на замежных дзядзькаў-цётак наўрад ці мэтазгодна», - сказаў Макей.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках