26 красавiка 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэмію ад Фонду Джорджа Клуні ўручылі беларускім праваабаронцам

1
Прэмію ад Фонду Джорджа Клуні ўручылі беларускім праваабаронцам

Яе атрымала праваабарончая арганізацыя «Вясна».

Прэмію "The Albie Awards 2022", заснаваную Фондам "Клуні за справядлівасць", у намінацыі "Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі" ўручылі беларускай праваабарончай арганізацыі "Вясна".

Узнагароду для “Вясны” прыняла Аліна Стэфановіч – жонка палітычнага вязня праваабаронцы Валянціна Стэфановіча. Яна адзначыла, што на сцэне меў бы стаяць ейны муж, але "ён не можа гэтага зрабіць, бо знаходзіцца за кратамі".

Аліна таксама зачытала ліст ад Валянціна, які ён папрасіў абвясціць на цырымоніі. У лісце Валянцін Стэфановіч піша пра тое, што і ў «ХХІ стагоддзі беларусы вымушаныя змагацца за, здавалася б, такую простую рэч — дэмакратыю», а таксама нагадвае пра сваіх калег, якія знаходзяцца цяпер у зняволенні ў Беларусі. Скончыў сваё пасланне Валянцін Стэфановіч словамі беларускага класіка Максіма Багдановіча: "Беларусь, твой народ дачакаецца залацістага яснага дня".

Джордж Клуні ў эфіры тэлеканала CBS напярэдадні ўручэння прэміі сказаў:

«Гэтыя людзі ахвотна патрапілі ў турму, бо верылі настолькі цвёрда, змагаліся за незалежнасць, змагаліся за дэмакратыю. Яны сапраўдныя героі».

Прэмія "The Albie Awards" уручаецца ўпершыню. Яна названая ў гонар суддзі Албі Сакса, вядомага сваім гераічным імкненнем скончыць з апартэідам у ПАР. Прэмія заснаваная з мэтай прывабіць увагу да бясстрашных людзей, якія змагаюцца за справядлівасць, нягледзячы на вялікую асабовую рызыку.

У святочнай цырымоніі ў Нью Ёрку ўзялі ўдзел спевакі і спявачкі, акторы, акторкі, бізнэсоўцы і мадэлі — у тым ліку Джулія Робэртс, Мэрыл Стрып, Джон Олівэр, Дуа Ліпа, Джон Красінскі, Сіндзі Кроўфард.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках