10 лiпеня 2026, Пятніца, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафесар Чыкажскага ўніверсітэта: Пуціна і Лукашэнку прымусяць сысці

11
Прафесар Чыкажскага ўніверсітэта: Пуціна і Лукашэнку прымусяць сысці

Беларусь можа стаць дэмакратычнай краінай.

Прафесар Чыкажскага ўніверсітэта Канстанцін Сонін заявіў, што расейскі і беларускі дыктатары будуць вымушаныя сысці.

«У 1914 годзе ніхто не верыў, што Мікалай ІІ можа сысці, а ў 1917-м гэта нібыта было ўжо само сабой зразумелае. Яго не адгаворвалі нават тыя людзі, якія былі за манархію.

Думаю, што мы зараз проста знаходзімся ў раёне 1915 года, а не ў раёне 1917. Магчыма, што і Пуцін будзе вымушаны сысці. Канешне, ён гэта ніколі не зробіць добраахвотна. Але яго могуць прымусіць. У гісторыі з Лукашэнкам тое самае.

Ці можа ён выкруціцца, застацца ці здрадзіць Пуціну? Ён змагаецца за сваю ўладу і за сваё жыццё. Не за ўладу Пуціна.

Мы бачылі шмат прыкладаў, калі лідары краін мянялі свае перавагі ў той момант, калі гэта станавілася больш выгадна. Думаю, што Лукашэнку нават не трэба дзейнічаць у інтарэсах Беларусі, каб здрадзіць Пуціну, яму трэба гэта будзе рабіць у інтарэсах самога сябе», - адзначыў прафесар.

Таксама Сонін расказаў, чаму беларуская рэвалюцыя ў 2020 годзе была задушаная і як у выпадку перамогі мог бы скласціся далейшы лёс краін у рэгіёне.

«Беларусь - гэта трагічная гісторыя. Бо ўсё выглядае так, што там магла б быць дэмакратыя, магло б быць усё і па-іншаму. Але, відаць, у нейкі момант блізкасць да расейскай дыктатуры перашкодзіла.

Гэты момант быў у 2020 годзе. Калі б тады не было расейскай дапамогі, расейскіх сілавікоў і грошай, можа і стаў бы Лукашэнка проста эпізодам, некаторым недэмакратычным мінулым», - заявіў Сонін.

У той самы час ён мяркуе, што ў нашай краіны былі і застаюцца ўсе гістарычныя перадумовы для таго, каб стаць дэмакратычнай краінай.

«Наконт Расеі ў мяне погляд даволі песімістычны. Я магу сабе ўявіць, што ў Расеі правядуць выбары, на іх нехта пераможа, але дэмакратыя пры гэтым не ўсталюецца.

Але пра Беларусь я б казаў больш аптымістычна. 2020 год быў ужо 26-м годам кіравання Лукашэнкі, але дэмакратыя ў краіне спрацавала, як усюды ў свеце: мітынгі, агітацыя, выбары і перамога альтэрнатыўнага кандыдата. І людзі выйшлі на мітынгі, як і ў дэмакратычных краінах, патрабуючы, каб іх голас быў улічаны.

Яны не перамаглі, але відавочна было, што большасць беларусаў шануюць дэмакратыю, лічаць свой голас прынцыпова важнай каштоўнасцю.

Вось я не ўпэўнены, што расейцы таксама гатовы выходзіць на мітынгі з-за таго, што іх голас не ўлічылі.

А праз 10 гадоў, я думаю, што ва Украіне будзе значна лепш, чым у Расеі. А ў Беларусі ёсць усе шанцы быць новай Польшчай ці любой краінай Балтыі. Нішто не перашкаджае ёй жыць лепш, чым цяпер, і лепш, чым Расеі», - сказаў на заканчэнне прафесар.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках