4 снежня 2023, панядзелак, 19:40
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка: Расейскае войска адмаўляецца ад танкаў «Армата» з адной прычыны

20
Брытанская выведка: Расейскае войска адмаўляецца ад танкаў «Армата» з адной прычыны

Сталі вядомыя дэталі аб тэхнічным стане «найноўшай распрацоўкі» ваенпрама РФ.

Расея працуе над падрыхтоўкай невялікай колькасці асноўных баявых танкаў Т-14 «Армата» да першага аператыўнага разгортвання гэтага тыпу ва Украіне. Аднак наўрад ці яны будуць баяздольнымі.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў Twitter.

Са звестак брытанскай выведкі, у апошнія месяцы дыслакаваныя расейскія войскі неахвотна прымалі першыя танкі Т-14, паколькі машыны знаходзіліся ў вельмі дрэнным стане.

«Незразумела, якія менавіта аспекты тэхнікі выклікалі такую рэакцыю, але на працягу апошніх трох гадоў расейскія афіцыйныя асобы публічна апісвалі праблемы з рухавіком Т-14 і цеплавізійнымі сістэмамі», - гаворыцца ў паведамленні.

Яшчэ ў 2021 годзе міністр абароны Сяргей Шайгу ахарактарызаваў запланаваны на 2022 год серыйны выпуск толькі як «доследна-прамысловую» партыю.

«Таму малаверагодна, што якія-небудзь разгорнутыя танкі Т-14 будуць адпавядаць звычайным стандартам для таго, каб новая тэхніка лічылася баяздольнай», – адзначаецца ў паведамленні Мінабароны Брытаніі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках