26 красавiка 2024, Пятніца, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Могілкі «вагнераўцаў» у РФ за два месяцы павялічыліся ў сем разоў

6
NYT: Могілкі «вагнераўцаў» у РФ за два месяцы павялічыліся ў сем разоў

Апублікаваныя спадарожнікавыя здымкі.

Могілкі, якія выкарыстоўвала ПВК «Вагнера», імкліва выраслі ў памерах за апошнія некалькі месяцаў.

Аб гэтым піша The New York Times.

Выданне адзначае, што спадарожнікавы здымак, зроблены 24 студзеня, паказвае амаль 170 дзялянак для пахавання ля могілак, дзе, як вядома, хаваюць наймітаў ПВК. Гэтая колькасць вырасла амаль у сем разоў у параўнанні са здымкамі двухмесячнай даўнасці.

Аб існаванні магіл паблізу асноўнага трэніровачнага цэнтра групы ў паўднёва-ўсходнім сяле Молькіне ўпершыню апублікаваў у снежні Віталь Ватаноўскі, актывіст і былы афіцэр ВПС Расеі.

Ён расказаў, што наведвае могілкі, каб задакументаваць выпадкі гібелі расейцаў падчас баявых дзеянняў ва Украіне. Месцазнаходжанне могілак магло б застацца невядомым, калі б мясцовыя жыхары не паведамілі яму, што тэрыторыя выкарыстоўваецца для пахавання незапатрабаваных цел байцоў «Вагнера». Цягам некалькіх візітаў ён фатаграфаваў усё больш надмагілляў і загружаў іх у свой Telegram-канал.

Ён кажа, што мёртвых можа быць нават болей. Мясцовыя расказалі яму, што многія баевікі, хутчэй за ўсё, былі крэмаваныя.

У верасні мінулага года Прыгожын намякнуў на існаванне могілак падчас вярбоўкі зняволеных з расейскай пенітэнцыярнай сістэмы, паабяцаўшы паклапаціцца пра іх парэшткі, калі яны загінуць у баі: «Тых, хто не ведае, дзе хоча быць пахаваным, мы хаваем каля капліцы ПВК «Вагнера».

Пасля расейскія СМІ апублікавалі некалькі відэа, дзе паказана, як Прыгожын ускладае кветкі да магілы на могілках. Таксама бачныя шэрагі свежавыкапаных магіл, кожная з якіх упрыгожаная вянкамі ў форме і колерах лагатыпа «Вагнера».

На іншым відэа Прыгожын наведаў капліцу Вагнера, прыкладна за 12 кіламетраў ад могілак. На відэа прысутнічаюць шэрагі чорных муроў, якія змяшчаюць адсекі, тыповыя для пахавання крэмаваных астанкаў. Кожны адсек мае ідэнтыфікацыйны нумар і выклад баявых узнагарод загінулага.

Журналісты ідэнтыфікавалі агулам 21 сцяну ў капліцы, кожная з якіх змяшчае 42 адсекі, што сведчыць аб тым, што сотні загінулых байцоў «Вагнера» або пахаваныя, або, прынамсі, увекавечаныя ў капліцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках