19 траўня 2026, aўторак, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: У Лаўры будзе гучаць шчырая малітва за Украіну

9
Зяленскі: У Лаўры будзе гучаць шчырая малітва за Украіну

Украінскі прэзідэнт расказаў пра гістарычны для духоўнай незалежнасці дзень.

Упершыню ў гісторыі Украіны прадстаўнікі ПЦУ на чале з мітрапалітам Кіеўскім і ўсёй Украіны Епіфаніем маліліся ў дзень Божага Нараджэння ва Успенскім саборы Кіеўска-Пячэрскай Лаўры. Як пісаў сайт Charter97.org, на набажэнства сабралася вельмі шмат людзей.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас вечаровага звароту заявіў, што гэта гістарычны дзень для краіны.

«Я быў рады сёння бачыць, колькі людзей, колькі нашых ваяроў прыйшлі на службу Божую ў святыню Кіеўска-Пячэрскай лаўры - у тое святое месца, якое з'яўляецца адным з вытокаў украінскай культурнай традыцыі. Вельмі важна, што ў лаўры сёння прагучала і будзе гучаць шчырая малітва за Украіну і што ніхто больш не будзе рабіць украінскае чужым у Лаўры. Украінская незалежнасць мае быць моцнай ва ўсіх яе элементах і будзе такой. Заўсёды. Мы з вамі гэта забяспечваем», - сказаў украінскі прэзідэнт.

Ён дадаў, што важна падтрымліваць такі радасны настрой ад "узмацнення Украіны і набыцця гістарычнай справядлівасці", як было сёння.

"Я зычу ўсім украінцам і ўкраінкам, каб менавіта такі настрой быў у нас з вамі часцей", – дадаў Зяленскі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках