Сотні расейцаў штодня дастаўляюць у моргі Данецка
17- 15.10.2023, 20:43
- 22,874
Месца крытычна не стае.
Паводле інфармацыі, атрыманай ад украінскага падполля, праз няўдалыя штурмы расейскіх акупацыйных войскаў, акупанты нясуць вялікія страты – сотні целаў расейцаў штодня дастаўляюць у моргі Данецка.
Паколькі ў моргах крытычна не стае месца, целы расейскіх вайскоўцаў складаюць у калідорах і ў дварах моргаў, адзначаецца ў паведамленні Цэнтра нацыянальнага супраціву.
«Мясцовыя супрацоўнікі б'юць трывогу праз пагрозу эпідэмічнага ўсплёску інфекцыі, паколькі целы акупантаў складаюць у калідорах, на вуліцы і ў іншых памяшканнях, якія не прыстасаваныя для адпаведнага захоўвання», – падкрэслілі ў Цэнтры нацсупраціву.
Акрамя няўдалых штурмаў, акупанты нясуць страты праз працу партызанаў, гаворыцца ў паведамленні.