Беларускі афіцэр: Паслужыць цяпер будуць прапаноўваць усім - судзімым, хворым, кульгавым
7- 21.10.2023, 19:38
- 8,600
Для вайсковаабавязаных будзе шэраг сур'ёзных змен.
У Беларусі для вайсковаабавязаных рыхтуюць шэраг змен. Акрамя павелічэння штрафаў і тэрмінаў адбывання пакарання за няяўку па прызыве, улады маюць намер таксама прызываць у войска па СМС.
З чым звязаны гэтыя новаўвядзенні? Пра гэта сайт Charter97.org на ананімных умовах паразмаўляў з беларускім афіцэрам запасу:
- Бачу некалькі магчымых прычын. Першая - на фоне сталых выклікаў на зборы і перааглядаў пачаўся адток вайсковаабавязаных. Многія адкрыта ўцякаюць з краіны. Другая - гэта добры спосаб трымаць людзей у тонусе, загнаць усю краіну ў казарму і трымаць пад кантролем.
Трэцяя, крыху канспіралагічная. Ёсць размовы, што беларускае войска яшчэ можа быць задзейнічанае ў вайне, калі Расея даб'ецца поспехаў ва Украіне і паспрабуе паўтарыць паход на Кіеў.
Што тычыцца кантрактнікаў - таксама назіраецца сур'ёзны адток. Людзі цудоўна разумеюць, што сёння служба паводле кантракту спалучаная з рэальнымі рызыкамі апынуцца за паўднёвай мяжой нашай краіны. Усе бачаць прыклад Расеі, кантрактнікі не здолелі «адмазацца». Таму паслужыць цяпер будуць прапаноўваць усім - судзімым, хворым, кульгавым.