13 красавiка 2024, Субота, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пянткоўскі: Пуцін зрабіў вельмі рызыкоўны крок

1
Пянткоўскі: Пуцін зрабіў вельмі рызыкоўны крок
Андрэй Пянткоўскі

Кіраўніка Крамля папярэджвалі.

Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін абвясціў, што прыме ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у 2024 годзе. Ён змяніў канцэпцыю перадвыбарнай кампаніі.

Раней Пуціну прапаноўвалі зрабіць акцэнт на "дасягненнях" Расеі па-за вайной, але ён абраў іншую стратэгію, якая мае для яго пэўныя пагрозы. Такое меркаванне "24 Каналу" агучыў расейскі публіцыст і апазіцыйны палітык з ЗША Андрэй Пянткоўскі.

Андрэй Пянткоўскі адзначыў, што першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Пуціна Сяргей Кірыенка прапаноўваў дыктатару ўзяць у цэнтр канцэпцыі "дасягненні" Расеі, што краіна-агрэсарка нібыта "пераадолела ўсе цяжкасці", а вайну паставіць на другі план. Аднак Пуцін рэзка адмовіўся ад гэтай ідэі.

“Пуцін рэзка змяніў гэтую канцэпцыю. Усіх здзівіла, што не было заявы аб выбарах на выставе дасягненняў Расеі. Ён зрабіў гэта ў максімальна ваеннай абстаноўцы. Цэнтральная задача - інтэграцыя новых абласцей Украіны (акупацыя - 24 Канал). Ён у цэнтры перадвыбарнай кампаніі ставіць вайну. Гэта вельмі рызыкоўны крок”, - сказаў ён.

Цяпер супраць Пуціна ўсё больш настроеныя маці і жонкі мабілізаваных, якія ўвогуле лічацца яго галоўнымі прыхільніцамі. Гэтыя расейскія жанчыны падтрымліваюць забойствы ўкраінцаў, але больш не жадаюць, каб іх мужчыны ваявалі. Гэтыя пратэсты небяспечныя для дыктатара.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках