20 траўня 2024, панядзелак, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Лобава: Мой сын марыў абараняць сям'ю ад ворагаў

7
Марына Лобава: Мой сын марыў абараняць сям'ю ад ворагаў
МАРЫНА ЛОБАВА
ФОТА: CHARTER97.ORG

Мама загінулага ахвотніка падзякавала ўсім, хто дапамог іхняй сям'і.

Сёння ў Варшаве развіталіся з беларускім ахвотнікам Эдуардам Лобавым, які загінуў ва Украіне. Падчас цырымоніі з кранальнай прамовай выступіла маці Эдуарда Марына Лобава:

- Дарагі мой сынок, табе выпаў кароткі жыццёвы шлях. Але твая мара стаць прафесійным вайскоўцам спраўдзілася. Ты марыў абараняць сям'ю ад ворагаў і, на жаль, загінуў са зброяй у руках. Мы ганарымся табой. Ты - герой, вечная табе слава, сынок. Хачу падзякаваць усім, хто дапамог нашай сям'і. Я, на жаль, не магу пералічыць усіх вас, бо гэта б заняло шмат часу. Асабліва хачу падзякаваць амбасадару Польшчы ў Беларусі.

Ён дамогся дазволу пахаваць нашага сына ў Польшчы, у Варшаве. Я хацела б часцей бываць у майго сына на магілцы. Хачу зычыць Украіне хутчэй дамагчыся незалежнасці, бо мой сын заўсёды марыў бачыць Беларусь і Украіну незалежнай. Спачывай спакойна, сынок. Ты назаўжды застанешся ў нашым сэрцы і думках. Спачывай спакойна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках