26 красавiка 2024, Пятніца, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін памыліўся

2
Пуцін памыліўся

Нафтагазавыя прыбыткі расейскага бюджэту абрынуліся ўдвая.

Расейскі бюджэт, калос на нафтагазавых нагах, не выстаяў пасля ўдару санкцый, якія закрылі для нафтавікоў еўрапейскі рынак і забаранілі прадаваць баралі даражэй за $60, піша Finanz.

У студзені нафтагазавыя прыбыткі казны ўпалі на 55% да снежня і 47% адносна студзеня 2020 года, да 425,5 млрд рублёў – мінімуму са жніўня 2020 года.

Сярэдні кошт Urals у студзені склаў толькі $49,5 за бараль, і калі гэты ўзровень захаваецца, бюджэт недабярэ як мінімум 2,5 трыльёна рублёў, а яго дэфіцыт перавысіць 5 трыльёнаў, ацэньвае Наталля Лаўрова, эканамістка БКС.

Старэйшы стратэг RBC BlueBay Asset Management і навуковы супрацоўнік расейскай і еўразійскай праграмаў Chatham House Цімаці Эш малюе яшчэ больш змрочную карціну: вялізныя зніжкі на расейскую нафту, якія дасягаюць $ 30–35 за бараль, а таксама падзенне паставак газу ў Еўропу пазбавяць расейскую эканоміку $ 150 млрд.

«Дзірка» ў бюджэце замест 2% ВУП раздзьмуецца да 6-7% ВУП, прагназуе Эш, дадаючы: «Усё гэта паказвае на пралік Пуціна, калі ён пачаў поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну ў лютым летась».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках